Адрес

230026, г. Гродно, ул. Славинского, 7

Эл. почта

mail@ggkot.by

Наш телефон

8 (0152) 60 61 49

30 верасня 1931 года нарадзіўся Ніл Гілевіч, вядомы беларускі пісьменнік, паэт, літаратуразнаўца, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х.Боцева.

З нагоды 95-годдзя дня нараджэння прапануем падборку цікавых фактаў пра жыццё выбітнага дзеяча нашай краіны.

  • Бацькі-сяляне, натхнёныя ідэямі камунізму, вырашылі назваць сына Нінел, Ленін наадварот. Пазней Гілевіч змяніў гэта імя на “Ніл”.
  • У сям’і Гілевічаў было 10 дзяцей (двое памерлі ў маленстве). Адзін з чатырох братоў Ніла Сымонавіча — пісьменнік Мікола Гіль.
  • У 15 год Н.Гілевіч дэбютаваў з вершам «Яблынька» (1946 г., часопіс “Бярозка”). Аўтар расказваў пра салдата, які перад самай вайной пасадзіў дзічку, прышчапіў яе і праз усё ваеннае ліхалецце пранёс надзею на сустрэчу з ёю.
  • У Саюз пісьменнікаў Беларусі быў прыняты будучы студэнтам ІІІ курса БДУ (1954)
  • Аўтар 28 друкаваных выданняў — паэтычных, сатырычных, гумарыстычных, драматычных, дзіцячых.
  • Раман у вершах “Родныя дзеці” пісаў 12 год.
  • З 15 п’ес Н.Гілевіча ніводная не была пастаўлена на сцэне.
  • Звыш 100 вершаў паэта пакладзены на музыку і выдададзены ў песенных зборніках.
  • Перавёў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх і інш.). 
  • Меў 10 розных тытулаў, узнагарод і і прэмій.
  • Быў апошнім з 8 паэтаў, меўшых званне «Народны» — Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч.
  • Толькі праз 30 год пасля публікацыі паэмы “Сказа пра Лысую гару” Ніл Гілевіч прызнаўся ў аўтарстве твора. 
  • 23 тамы складаюць збор сачыненняў Ніла Гілевіча.  Частку з іх паэт выдаваў за свае грошы.
Размер текста
Цветовая схема
Дополнительные инструменты