Адрес

230026, г. Гродно, ул. Славинского, 7

Эл. почта

mail@ggkot.by

Наш телефон

8 (0152) 60 61 49

Да Міжнароднага дня роднай мовы, у рамках рэспубліканскага конкурсу сацыяльных маладзёжных праектаў «Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці», для праектнай группы была арганізавана фальклорная інтэлектуальная гульня «Старажытны беларускі код».
Мерапрыемства стала не толькі праверкай ведаў, але і сапраўдным святам слова. Падчас гульні навучэнцы пазнаёміліся са звычаямі і правіламі паводзінаў у сям’і нашых продкаў, успомнілі народныя прыказкі і прымаўкі, разгадвалі загадкі і крыжаванкі.
Гульня паказала: удзельнікі валодаюць выдатнай моўнай інтуіцыяй, багатым слоўнікавым запасам і ўменнем хутка знаходзіць рашэнні.

Размер текста
Цветовая схема
Дополнительные инструменты