Адрес

230026, г. Гродно, ул. Славинского, 7

Эл. почта

mail@ggkot.by

Наш телефон

8 (0152) 60 61 49
BelarusianEnglishGermanRussian
Задать вопрос

Нясём сваю мы спадчыну,
Здабытую ў вяках,
Шануем песню матчыну —
Наш неацэнны скарб.
Яна для нас крыніцаю
Жывей вады звініць,
Каб не маглі забыцца мы,
Дзеля чаго нам жыць.

За многія стагоддзі нам удалося стварыць самабытную культуру, беражліва перадаваць з пакалення ў пакаленне традыцыйныя рысы выхавання і глыбокую веру ў сілу свайго народа.
Так у рамках рэспубліканскага конкурсу сацыяльных маладзёжных праектаў “Моладзь Беларусі за жыццё, маральнасць і сямейныя каштоўнасці” ініцыятыўнай групай праекта быў арганізаваны і праведзены пазнавальны экскурс “Скарбы роднага краю”.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў навучэнцаў павагі і любові да роднага слова. Удзельнікі мерапрыемства не толькі пашырылі свой слоўнікавы запас, але і пазнаёміліся з побытам нашых продкаў, асноўнымі прадметамі быту беларусаў і іх выкарыстання.