
Экскурсія ў музей — гэта цудоўная магчымасць пазнаёміцца з жыццём і творчасцю аднаго з найвялікшых беларускіх паэтаў. У музеі прадстаўлены арыгінальныя дакументы, рукапісы, лісты, кнігі і фотаздымкі сям’і Багдановічаў.
Падчас экскурсіі навучэнцы змаглі ўбачыць асабістыя рэчы паэта, у тым ліку рамку для фотаздымкаў і срэбраную гарбатную лыжку з манаграмай «М.Б.». Экспазіцыя таксама знаёміць з літаратурна-грамадскім рухам на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў, а таксама з роляй газеты «Наша Ніва» ў творчым шляху Багдановіча.





