Адрес

230026, г. Гродно, ул. Славинского, 7

Эл. почта

mail@ggkot.by

Наш телефон

8 (0152) 60 61 49
BelarusianEnglishGermanRussian
Задать вопрос

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У каледжы да гэтага свята быў прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў. З самай раніцы ў фае гучалі беларускамоўныя песні, а на экране дэманстраваліся відэакліпы вядомых выканаўцаў. Работнікі і навучэнцы мелі магчымасць далучыцца да традыцыйнай акцыі “Размаўляй сам мной па-беларуску”, атрымаўшы сімвалічны значок-эмблему. Ладзіўся і паэтычны чэлендж: юныя аматары паэзіі дэкламавалі вершы Аркадзя Куляшова. Выкладчыкі і майстры працоўнага навучання прынялі ўдзел у напісанні абласной дыктоўкі. Акрамя таго, была арганізавана тэматычная фотазона.