Адрес

230026, г. Гродно, ул. Славинского, 7

Эл. почта

mail@ggkot.by

Наш телефон

8 (0152) 60 61 49

Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у абласным чэленджы «Мова краіны маёй:пра настаўніка з любоўю». Навучэнцы выбралі для дэкламацыі верш С.Я.Агеявец «Настаўнік».

Агеявец С. Я. «Настаўнiк»
Агеявец Святлана Яўгеньеўна нарадзілася ў 1968 годзе ў вёсцы Юндзілы Пружанскага раёна, Брэсцкай вобласці. Потым сям’я пераехала ў г.п. Ружаны. Пасля заканчэння фізіка-матэматычнага фкультэта Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна вярнулася ў родную Ружанскую сярэднюю школу ўжо нстаўніцай матэматыкі.
Паэтычны дэбют адбыўся ў студзені 2011 года на старонцы газеты “Раённыя будні”. Потым вершы друкаваліся ў газетах “Заря”, “Народная трыбуна”, “Народная газета”, “Настаўніцкая газета”, “Знамя юности”, часопісах “Нёман”, “Вожык”, “Гаспадыня”, “Алеся”. Некалькі твораў увайшлі ў альманах сучаснай паэзіі і прозы “Зорка Венера”(2017г.), альманах короткіх апавяданняў “Звёздный хоровод”(2018г.), юбілейны зборнік вершаў “Поэмбук – 5 лет”(2018г.). У 2021годзе выйшаў у свет аўтарскі зборнік вершаў для дзяцей “Самый лучший праздник” , а ў 2022 годзе – зборнік “Я не закрыла душу на замок”.
Лiтаратурны псеўданiм Святланы Яўгеньеўны — Лана Аркуш.
Челлендж «Мова краiны маёй: пра настаўнiка — з любоўю».

Размер текста
Цветовая схема
Дополнительные инструменты