Незвычайнай выдалася субота ў навучэнцаў групы 50ПК, якія наведалі ў гэты дзень «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей». Стары замак сустрэў навучэнцаў адноўленымі экспазыцыямі: «Забудова замкавай гары», «Гарадзенскі дзядзінец 12-13 стст.», «Барацьба з крыжакамі», «ВКЛ ў эпоху Лівонскай вайны. Абранне Стэфана Баторыя каралем Рэчы Паспалітай», «Гродна ў 16-17стст». Цікавым было наведванне агляднай пляцоўкі і сувенірнай крамы.









