План мерапрыемстваў
Тыдня роднай мовы
“Як ты дорага мне, мая родная мова!”


п/п
Назва мерапрыемстваМесца правядзенняТэрмін правядзенняАдказныя
1.Дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінстваКабінет №1416.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.
2.Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”Фае каледжа19.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.
3.Марафон “Мова родная – мова модная” (выкананне беларускіх песень)Фае каледжа19.09.2022Баран В.М.
4.Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё першае слова па-беларуску”Кабінет №4519.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.
5.Гастранамічны фэст “Беларуская кухня”: ТОП-10 страў беларускай кухніФае каледжа20.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.
6.Конкурс эсэ “За што я люблю родную зямлю”Кабінет № 1421.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.
7.Флаер –фэст  “ У любімай мове, роднай, наскай, Ах,якія словы…”Фае каледжа21.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.  
8.Акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”Кабінет № 1422.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.  
9.Прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”Бібліятэка каледжа22.09.2022Шульгач Н.М.
10.Філворд, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я.КупалыКабінет № 1422.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.
11.Акцыя “Чытаем Максіма Танка разам”Кабінет № 1423.09.2022Новік І.С., Вышкевіч С.Ф., Максімчык К.Р.
12.Выстава вучэбнай літаратруры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”Бібліятэка каледжаНа працягу тыдняШульгач Н.М.

16.09.2022 навучэнцы каледжа далучыліся да напісання Рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства. Падчас напісання тэксту моладзь узнавіла веды па гісторыі Беларусі, звязаныя з аб’яднаннем Заходняй і Усходняй Беларусі.
Дзень народнага адзінства – напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!

19 верасня ў каледжы прайшла акцыя “Гавары са мной па-беларуску”. Галоўная мэта мерапрыемства: пашырэнне і папулярызацыя беларускай мовы. Моладзь мела магчымасць пашырыць свае веды па мове, даведацца значэнні незнаёмых слоў.
Да акцыі далучыліся выкладчыкі, майстры вытворчага навучання, работнікі каледжа.

19 верасня 2022 года, у рамках Тыдня роднай мовы навучэнцы каледжа стварылі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё першае слова па -беларуску”.
Кожнае слова на роднай мове важкае і значнае, але найперш навучэнцы вылучылі словы “Беларусь”, “адзінства”, “Радзіма”, “мова”, якія адклікаюцца ў сэрцы кожнага беларуса.

19 верасня ў каледжы прайшоў марафон “Мова родная – мова модная”. Навучэнцы з задавальненнем выконвалі беларускія песні, слухалі сучасных выканаўцаў. Марафон падтрымалі і дарослыя: майстры вытворчага навучання і выкладчыкі. Асабліва ўсім спадабаліся песні ў выкананні сучаснага гурта “Дразды”.

20 верасня 2022г, у каледжы прайшоў віртуальны гастранамічны фэст “Беларуская кухня”. Навучэнцы падрыхтавалі ТОП – 10 страў беларускай нацыянальнай кухні.
Беларуская кухня мае даўнюю гісторыю. Самабытныя стравы, якія дайшлі да нас з глыбіні стагоддзяў, сведчаць пра рацыянальнасць, эканамічнасць і разнастайнасць харчавання нашых продкаў. Вядома, сучасная беларуская кухня вельмі адрозніваецца ад старажытнай, але кулінарныя прыхільнасці беларусаў і сёння захоўваюць нацыянальную самабытнасць. Наш ТОП – 10 таму відавочны доказ.

21 верасня навучэнцы каледжа прымалі ўдзел у конкурсе эсэ “За што я люблю родную зямлю”. Работы канкурсантаў вызначаліся арыгінальнасцю, стылістычным багаццем, творчым падыходам да раскрыцця тэмы. Пераможца конкурсу – навучэнка групы 53 ПР Кухарэнка Дар’я.

21 верасня адбыўся флаер – фэст ” У любімай мове,роднай, наскай, ах, якія словы..”.Удзельнікі гэтага мерапрыемства прыйшлі да высновы, што ў беларускай мове вельмі шмат цудоўных, незвычайных, непаўторных слоў і выслоўяў. Наша мова – спадчына, якую мы атрымалі ад сваіх бацькоў і дзядоў і павінны перадаць яе наступным пакаленням.

22 верасня прайшла акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”
Аматары беларускай літаратуры з задавальненнем чыталі творы Купалы, Коласа, Багдановіча. Сучасная беларуская літаратура таксама была прадстаўлена на сустрэчы навучэнцаў.

22 верасня ў каледжы прайшоў конкурс на лепшага знаўца творчасці Янкі Купалы. Навучэнцам было прапанавана разгадаць філворд “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю выконвалі заданне, бо менавіта разгадванне філвордаў дапамагае не толькі пашырыць кругагляд, але і вучыць яшчэ ўважлівасці, развівае памяць.
Пераможцам конкурсу стала Завугольнік Ганна, навучэнка групы 50 ПК, якая змагла правільна выканаць заданне і знайсці максімальную колькасць слоў. Віншуем!!!