Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы каледжа была арганізавана інтэрактыўна-пазнавальная экспазіцыя «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына», прысвечаная багатай культурнай і літаратурнай спадчыне беларускага народа. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю роднай мовы, выхаванне павагі да гісторыі краіны і знаёмства навучэнцаў з творчасцю беларускіх асветнікаў.
Галоўнай адметнасцю выставы стаў яе сучасны інтэрактыўны фармат. Экспазіцыя была дапоўнена QR-кодамі, якія дазволілі навучэнцам выйсці за межы традыцыйнага прагляду экспанатаў.






