На працягу тыдня ў бібліятэцы каледжа праходзілі Мележаўскія чытанні “Палескімі сцежкамі”, прысвечаныя 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа. Мерапрыемства аб’яднала ўдзельнікаў праектнай групы рэспубліканскага конкурсу “Моладзь Беларусі за жыццё, годнасць і сямейныя каштоўнасці”.
Навучэнцы не толькі пазнаёміліся з біяграфіяй юбіляра, але і прынялі ўдзел у літаратурнай дыскусіі, дзе абмеркавалі маральны выбар герояў знакамітай «Палескай хронікі».
Асаблівую ўвагу ўдзельнікі праектнай групы надалі тэме духоўных каранёў і пераемнасці пакаленняў. Праз прызму твораў Івана Мележа моладзь разважала аб тым, як захаваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і любоў да роднай зямлі ў сучасным свеце.
Кожны жадаючы змог адчуць прыгажосць і самабытнасць роднага слова, што так шчыра гучыць са старонак кніг вядомага беларускага пісьменніка.



