
У межах мерапрыемстваў экскурсійных субот навучэнцы групы 69 ПР наведалі Музей гісторыі Гарадніцы. Тут была магчымасць даведацца пра рэфарматарскую дзейнасці Антонія Тызенгаўза, якія пабудаваў у 18 стагоддзі мікрараён Гарадніцу. Дадзены комплекс садзейнічаў актыўнаму развіццю мануфактур. Сам музей знаходзіцца ў аўтэнтычным доме рамесніка. Прадстаўленыя экспанаты дазволілі акунуцца ў тагачасную эпоху. Акрамя таго, наведвальнікі пазнаёміліся з часовай экспазіцыяй вырабаў з керамікі.





