
22 сакавіка 2021 года – першы дзень Тыдня прадметаў гуманітарнага цыкла. З самага ранку ўсе навучэнцы каледжа, выкладчыкі, майстры вытворчага навучання змаглі далучыцца да акцыі “Маё першае слова па-беларуску”. Навучэнцы ў нацыянальных касцюмах – Ясь і Яніна – ветліва сустракалі ўсіх, прапаноўвалі выбрать “сваё” слова накшталт літары, і на працягу ўсяго дня прэзентавать яго, выклікаючы у прысутных цікавасць і захапленне. Словы, дарэчы, былі рэдкія і малазнаёмыя. Акцыя садзейнічала пашырэнню і папулярызацыі беларускай мовы.
Святочны настрой стварылі і песні на словы Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча.