
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў групе 33 ПК прайшла інфармацыйная гадзіна. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята. Чыталі вершы пра родную мову беларускіх паэтаў: П.Панчанкі, Я.Купалы, Г.Бураўкіна, Л.Геніюш і іншых. Навучэнцы яшчэ раз упэўніліся, што слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае і непаўторнае.
Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб. І тады жывая, напеўная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу Беларусь.