Тыдзень беларускай мовы будзе праходзіць ў каледжы з 15 лютага 2021 года. Па традыцыі, якая склалася на працягу апошніх гадоў, будуць праводзіцца конкурсы чытальнікаў, знаўцаў беларускай літаратуры; кніжныя выставы, тэматычныя інфармацыйныя гадзіны , дыктант па беларускай мове і яшчэ многа цікавага. Акцыя “Гавары са мной па-беларуску” плануецца на працягу ўсяго тыдня на ўроках і перапынках, падчас правядзення розных мерапрыемстваў.
Цікавай навінкай на тыдні, прысвечаным беларускай мове, будзе чэлендж “Мова”. Гэта новая форма інтэрактыўнага ўзаемадзеяння, якая праваблівае моладзь нестандартным падыходам да чытання класічных твораў, да знаёмства з імі.
Да ўдзелу ў шматлікіх конкурсах і віктарынах запрашаюцца навучэнцы 1,2 курсаў, педагагічныя работнікі, майстры вытворчага навучання, усе работнікі каледжа, якія зацікаўлены ў развіцці роднай мовы і яе папулярызацыі.
Прыходзьце, будзе цікава!