
20 лютага бягучага года напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы каледжа адбылася сустрэча навучэнцаў груп 34ПК і 35ОБ з паэтам, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам конкурсу “Залаты Купідон” Сямінскім Пятром Яраслававічам. Сустрэча пачалася з першага верша, напісанага паэтам у 20 гадоў. Пісьменнік чытаў вершы, прысвечаныя бацькам, аднавяскоўцам, малой радзіме.
Сустрэча прайшла ў цёплай і добразычлівай атмасферы.
no images were found