
Дарагі дружа! Віктарына прысвечана творчасці беларускага песняра Якуба Коласа, паэта, празаіка, драматурга,крытыка. Запрашаем прыняць удзел у літаратурнай віктарыне. Адказы прынесці да 5 лістапада ў бібліятэку, дзе будуць падведзены вынікі. Узнагарода чакае пераможцаў.
ПЫТАННІ ДА ВІКТАРЫНЫ:
- Калі і дзе нарадзіўся Я.Колас?
- Якое сапраўднае прозвішча Я. Коласа?
- У якіх мясцінах прайшло дзяцінства Я. Коласа?
- Куды паступіў Я. Колас у 1898 г.?
- За што Я. Колас тры гады правеў у турме?
- Якія псеўданімы меў Я. Колас?
- Кім давялося працаваць Я. Коласу?
- Якое першае апавяданне і калі было надрукавана ў газеце “Наша доля”?
- Хто галоўныя героі аповесці “На просторах жыцця”?
- Як называецца казка? (Ну пачнем мы казку так: Жыў да быў на свеце рак…)
- Якому пісьменніку прысвечана казка “Кучаравае дрэва”?
- Якія творы Я. Коласа былі экранізаваны?
- Як называўся першы зборнік вершаў Я. Коласа і калі быў надрукаваны?
- Як называецца наступны верш? (О, каб я меў такія рукі, Зямля, абняў бы я цябе, Каб сцішыць гора твае, мукі І сілу даць у барацьбе!)
- Назавіце вершы паэта, на тэксты якіх былі напісаны песні?
- З якой паэмы гэтыя радкі? (На ніцях белай павуціны Прывозяць восень павучкі)
- Які твор Я. Коласа складаецца з трох аповесцяў? Назавіце іх
- Які кампазітар паклаў на музыку тэкст з паэмы “Новая зямля”?
- Успомніце, хто аўтар кнігі “Колас расказвае пра сябе”?
- Які твор А. Пушкіна Я. Колас пераклаў на беларускую мову?
- Назавіце, каму прысвечаны верш “М.Д.М.”?